Дэбютант вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату Беларусі «Крумкачы» падпісаў кантракт з 33-гадовым форвардам Вячаславам Глебам — малодшым братам Аляксандра Глеба. Паводле паведамлення сталічнага клуба, пагадненне разлічанае да канца першага круга.

Глеб-малодшы стаў самым вядомым футбалістам сталічнага клуба. Ён гуляў за нямецкія «Штутгарт 2» і «Гамбург», швейцарскі «Грасхопер», кітайскія «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі», нямецкі «Франкфурт», грэчаскі «Калоні» і МТЗ-РІПА, «Гомель» і «Тарпеда-БелАЗ «(тры апошнія сезоны; 16 мячоў, 20 галявых перадач).

Глеб згуляў 14 матчаў за моладзевую зборную і забіў 5 мячоў, у нацыянальнай зборнай краіны правёў 44 сустрэчы (12 галоў).

Футбаліст ужо выходзіў у складзе «Крумкачоў» на адзін тайм у таварыскім матчы з «Віцебскам» (1:1), адзначыўшыся галявой перадачай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?