Творчая сустрэча з Валянцінай Аксак у «Кніжнай Шафе» — 30 сакавіка
30 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» паэтка Валянціна Аксак прадставіць сваю кнігу «Дзікая сьліва». Спэцыяльны госьць — гурт «Ў нескладовае» (акустыка). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
У вечарыне таксама возьмуць удзел: філёзаф і літаратуразнаўца Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыс Пятровіч, пісьменьнік і першы намесьнік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч ды іншыя (праграма ўдакладняецца)
Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, ляўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў сьвет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам сэрыі і шостай кнігай аўтаркі.
Чакаем вас па адрасе: пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара), ст. мэтро Грушаўка.
Арганізатары — кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» , ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў».
Каментары