У гэтым годзе апазіцыя вырашыла адмовіцца ад правядзення традыцыйнага першамайскага шэсця і будзе адзначаць Дзень працы культурна‑масавымі мерапрыемствамі, якія павінны прайсці ў парку 50‑годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Аргкамітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу суб’ектаў АДС, у праграме свята запланаваў не толькі выступы вядомых палітыкаў, але і творчых калектываў і спартовых каманд. Адным з конкурсаў стане перацягванне канату. Вось тут і можна будзе ўбачыць на свае вочы, хто з суб’ектаў кааліцыі з’яўляецца самай моцнай палітычнай структурай.