Культура55

Выйшла аж пяць новых нумароў Arche

На суд чытачоў выстаўляюцца тры фінальныя нумары часопіса за 2015 год, першы выпуск за бягучы год, а таксама дадрукоўка надзвычай папулярнага нумару 11 за 2010, які быў прысвечаны беларускай лінгвістыцы і хутка разышоўся.

Вашай увазе прапануецца:

ARCHE № 10 2015 «Алексіевіч і імперскі кантэкст»

ARCHE+10_2015_vokl+st1-4

Гэты нумар складаецца з чатырох тэкстаў. Яго адкрывае артыкул даследчыка з Канады бенгальска-беларускага паходжання Рашэда Чоўдхуры з параўнаннем асобаў нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры 1912 і 2015 гадоў Рабіндраната Тагора і Святланы Алексіевіч. Артыкул быў напісаны неўзабаве пасля прысуджэння Святлане Алексіевіч нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. На думку аўтара, Алексіевіч яднае з Тагорам імперскі кантэкст. Алексіевіч вырасла ў «чырвонай імперыі». Імперыя дала ёй вялікую аўдыторыю. Імпэрыя стварыла той падзел на «катаў і ахвяраў», на «тых, хто сядзеў і хто саджаў», пра які піша Алексіевіч. Падзенне імперыі прынесла той боль, пра які яна піша таксама. Без СССР Алексіевіч была б зусім іншым чалавекам і займалася б іншымі справамі, як і Тагор — без брытанцаў.

Зміцер Крывашэй у артыкуле «Рок падчас дыктатуры: Пратэст і лаальнасць у творчасці музычных выканаўцаў (1995—2010 г.)» даследуе, як палітычныя падзеі ў 1995—2010 г. у Беларусі знаходзілі адлюстраванне ў музычнай творчасці. Музыка стала адным з спосабаў фармавання палітычных поглядаў і маральных нормаў. Былі песні пратэстныя, былі і праўладныя. Беларуская рок- і поп-музыка аказалася ўцягнутай у вялікую палітыку, і асяроддзе музычных выканаўцаў, як і іншыя творчыя асяроддзі, спазнала на сабе мяккія рэпрэсіі, сутыкнулася з унутранымі расколамі, а нярэдка і атрымала дадатковыя бонусы ў выпадку набліжанасці да ўладаў.

Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене ў артыкуле «Каралева Польшчы Барбара Радзівіл (каля 1522—1551): стан здароўя» разбурае створаныя нядобрасумленнымі гісторыкамі ў другой палове XIX ст. стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Даследчыца даводзіць, што каралева Польшчы Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе заўчаснай смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба (мабыць, рак яечнікаў («Carcinoma ovarii»), якая магла развівацца на фоне «Pyoalpinx» (назапашвання гною ў яйцаводах), «Parametritis» (запалення параметрыя) і «Graviditas extrauterina» (пазамацічнай цяжарнасці).

Нумар завяршаецца артыкулам літоўскіх гісторыкаў Антанаса Шанавічуса і Вайнюса Смальскіса пра адміністрацыйныя рэформы на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку ХІХ ст. Пасля трэцяга раздзелу фактычна ўсе тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага былі інкарпараваныя ў склад Расійскай імперыі. Пачалося разбурэнне палітычнай супольнасці былога ВКЛ, якое суправаджалася адчужэнннем яго грамадзян ад заходняй традыцыі дзяржаўнай адміністрацыі і права. Пасля анексіі Расія пачала рэарганізацыю адмінстратыўна-тэратарыяльнага падзелу акупаванай краіны, знішчэнне старых і стварэнне новых адміністрацыйных устаноў.

Нумар выдадзены накладам 150 асобнікаў на белай паперы метадам лічбавага друку. Ён будзе распаўсюджвацца выключна сярод падпісчыкаў і не паступіць у адкрыты продаж.

ЗМЕСТ (PDF)

ARCHE № 11 – 2015 «Сяргей Пясецкі. Багам ночы роўныя»

ARCHE+11_2015_vokl+st1-4

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя».

Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінантамі (губернатарскі сад, гатэль «Парыж») і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.

«Багам ночы роўныя» — гэта выдатны прыклад вострасюжэтнага шпіёнскага раману з яго неад’емнымі атрыбутамі — падступнасцю, каханнем і сэксам (уключна з такімі формамі сэксуальнай разрадкі, як мастурбацыя, заафілія і лесбійскія ласкі), індывідуальным і калектыўным ужываннем наркотыкаў (пераважна какаіну), пальбой з розных відаў зброі і нечаканай трагічнай канцоўкай.

Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца даследаванне гісторыкаў Уладзіміра Ляхоўскага і Канстанціна Нашчынца «Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гг.: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне». Як сцвярджаюць аўтары ў высновах, пашырэнне кантрабанды на беларускім участку савецка-польскай мяжы ў 1920 —1930-х г. былі абумоўлены тагачаснымі геапалітычнымі абставінамі і глыбокім эканамічным крызісам, у якім апынулася савецкая дзяржава ў першыя гады свайго існавання. Кантрабандысты вымывалі з савецкай краіны золатавалютныя каштоўнасці, спрыялі разгулу бандытызму ў памежных раёнах БССР. Але разам з тым масавая кантрабанда ў адзначаны перыяд ў нейкай ступені згладжвала таварны дэфіцыт, уласцівы планавай савецкай эканоміцы. У працэсе развіцця кантрабанднай дзейнасці ў той час можна вылучыць некалькі этапаў. На першым этапе (1921—1922 г.) адбываўся ў значнай ступені бескантрольны рух па тэрыторыі Беларусі кантрабандыстаў і патокаў кантрабандных тавараў. Падчас другога (1922—1927 г.) савецкае кіраўніцтва намагалася пераадолець кантрабанду шляхам ўзмацнення мытнага і памежнага кантролю на мяжы, а таксама за кошт рэалізацыі спецыяльных эканамічных захадаў (паляпшэнне забеспячэння памежных раёнаў спажывецкімі таварамі праз сістэму дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю). Трэці этап (1927—1930-я г.) характарызуецца значным узмацненнем кантролю савецкімі мытнымі і памежнымі органамі дзяржаўнай мяжы, у выніку чаго маштабы кантрабанднай дзейнасці пачалі рэзка спадаць. У гэты час пачынаецца актыўнае выкарыстанне жорсткіх рэпрэсіўных мер супраць кантрабандыстаў і іх сем’яў.

ЗМЕСТ (PDF)

Цана нумару без уліку дастаўкі – 99 тыс., з дастаўкай – 129 тыс.

ARCHE № 12 2015 «Срэбны век»

12-2015

Гэты нумар мае за мэту разгледзець розныя пытанні гісторыі ВКЛ XVII ст. Сярод аўтараў артыкулаў, якія склалі нумар — беларускія гісторыкі Дзмітрый Віцько, Віктар Якубаў, Галіна Флікоп-Світа, Наталля Сліж, польскія даследчыкі Анджэй Рахуба, Анджэй Адам Маеўскі, Збігнеў Хундарт, Яраслаў Петшак, Роберт Калодзей, Аляксандр Станкевіч. Закранаюцца пытанні тагачаснай палітычнай, вайсковай, эканамічнай, культурнай і вайсковай гісторыі.

У прыватнасці, у артыкуле аднаго з вядучых спецыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі Анджэя Рахубы «Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі» разглядаецца структура ўзброеных сілаў ВКЛ у гэты перыяд, усе роды войск і дапаможныя ваенныя фармаванні, якія існавалі на той час, а таксама армейскае камандаванне. У артыкуле Збігнева Хундарта «Некалькі заўваг наконт пяцігорскіх харугваў у войсках Рэчы Паспалітай у 1673–1683 гг.» разглядаюцца прынцыпы арганізацыі і ўзбраення гэтага роду войск. Пяцігорская конніца атрымала сваю назву ад чаркескіх наймітаў, якія ў XVI ст. паступалі на службу ў войска ВКЛ. У канцы XVI – першай палове XVIIст. як у польскіх, так і ў літоўскіх войсках з’яўляюцца харугвы, якія называліся пяцігорскімі. Аднак на пастаяннай аснове пяцігорская конніца з’яўляецца ў войсках Рэчы Паспалітай толькі ад 1673 г. — галоўным чынам, аднак, у літоўскім (у польскім фармальна ніколі не былі часткай рэестровага войска). Больш таго, з 1673 г. пяцігорцы складалі найбольшы па колькасці фармаванняў род войск у складзе кавалерыі ВКЛ. Яны ўяўлялі з сябе капійную конніцу, лягчэйшую ў параўнанні з панцырнай. У 1673–1683 гг. пяцігорцы бралі ўдзел у кампаніях супраць турак, асабліва адзначыліся ў кампаніях 1673 і 1676 гг. Павелічэнне колькасці капійных харугваў у 1673–1683 гг. вынікала з неабходнасці супрацьстаяння асманскаму ваеннаму майстэрству.

ЗМЕСТ (PDF)

Цана нумару без уліку дастаўкі – 70 тыс., з дастаўкай – 99 тыс.

ARCHE № 1 2016 «Вайна, акупацыя, супраціў»

1457020028.7414Вокладка_1_2016

Гэты нумар складаецца з 4-х тэкстаў па гісторыі Другой сусветнай вайны, якія з’яўляюцца фрагментамі кніжных выданняў на нямецкай і польскай мовах, беларускамоўныя версіі якіх цяпер рыхтуюцца да друку нашым выдавецтвам. Сярод аўтараў нумара — нямецкія гісторыкі Фелікс Акерман і Аляксандр Бракель, польскі даследчык Богдан Мусял, беларускі даследчык польскага паходжання Зыгмунт Барадзін. Іх артыкулы прысвечаныя пытанням палітыкі савецкіх і нямецкіх акупацыйных уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 —1944 гг., польскага і савецкага партызанскіх рухаў.

Нумар выдадзены накладам 150 асобнікаў на белай паперы метадам лічбавага друку. Ён будзе распаўсюджвацца выключна сярод падпісчыкаў і не паступіць у адкрыты продаж.

ЗМЕСТ (PDF)

Апрача гэтага, па шматлікіх просьбах чытачоў перавыдадзены нумар 11 – 2010

«Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы»

abb3d0f9531d291c246a1ea903539a18

Нумар прысвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х. У апошнія два дзесяцігоддзі існуе пэўны попыт на вывучэнне гісторыі беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў, а таксама на працы гэтага перыяду. Дэмакратызацыя грамадскага і палітычнага жыцця другой паловы 1980-х сярод іншага прынесла бурныя дыскусіі аб гісторыі і сучасным стане беларускай мовы, і на гэтай хвалі незвычайна ўзрасла цікавасць да людзей, якія ў першыя два дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя і ў пазнейшыя гады займаліся даследаваннем і кадыфікацыяй беларускай мовы, пакінулі след у гісторыі навукі як заснавальнікі або рэфарматары беларускай граматыкі і правапісу.

Нумар перавыдадзены накладам 100 асобнікаў на белай паперы метадам лічбавага друку.

ЗМЕСТ (PDF)

Цана нумару без уліку дастаўкі – 99 тыс., з дастаўкай – 129 тыс.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць