Венгерскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2002 года Імрэ Кертэс памёр ва ўзросце 86 гадоў пасля працяглай хваробы. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

EPA/Alberto Estevez

Кёртэс, венгр яўрэйскага паходжання, які нарадзіўся ў Будапешце, з 1944-га па 1945 год быў вязнем Асвенціма і Бухенвальда.

Першы раман «Без лёсу» Кертэс напісаў у 1975 годзе. Гэта быў аповяд ад асобы яўрэйскага хлопчыка, які патрапіў у канцлагер. «Без лёсу» быў прыняты ў сярэдзіне 1970-х вельмі холадна, венгерская крытыка проста абышла яго маўчаннем. Кёртэс доўгі час жыў перакладамі з нямецкай.

Але ў 1988 годзе ён напісаў другі раман «Фіяска», які працягнуў тэму жыцця ў лагерах. Завяршальным акордам трылогіі стаў раман «Памінальная малітва па ненароджаным дзіцяці» (1990). Толькі з 1990-х гадоў пра Кертэса як пра пісьменніка даведаліся чытачы за мяжой - тады яго ўпершыню перавялі на англійскую мову.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?