20‑га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue ) адбылася прэзэнтацыя кніг:

Зянона Пазьняка — «Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 — ІІІ.1996)» і Галіны Пазьняк «Беларусь у сэрцы». Кнігі выдадзеныя і аддрукаваныя ў Варшаве выдавецтвам «Беларускія Ведамасьці» і ТБК у Вільні ў 2007 годзе.

Грунтоўную характарыстыку і аналіз выданьняў зрабіў доктар Вітаўт Кіпель. Выступілі і падзяліліся думкамі Антон Шукелойць, Уладзімер Цяліца, Сяргей Пятровіч, Ларыса Пузач, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская, Валеры Дворнік а таксама аўтары кніжак. Гэта была першая прэзэнтацыя выдадзеных кніжак.


Галіна і Зянон Пазьняк

Паводле Беларускай Салідарнасьці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0