Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі аб незаплачаных адміністрацыйных штрафах. Як паведамлялася судовыя выканаўцы арыштавалі яго аўтамабіль «Фальксваген Джэта», наклалі арышт на рахунак палітыка на мабільным тэлефоне. У пятніцу Лябедзька напісаў у Facebook, што накладзены арышт на аўтамабіль яго жонкі Святланы.

Адміністрацыйныя шматмільённыя штрафы апазіцыйны палітык атрымаў за актыўны ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях — салідарнасці з прадпрымальнікамі і супраць міліцэйскага гвалту.

«І ўсё дзеля аднаго — кляп у рот альбо шапчыцеся на кухні! Канвеер стаў даўжэйшы. Да амапаўцаў, суддзяў далучыліся судовыя выканаўцы», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?