Падчас дня адчыненых дзвярэй у галоўнай вайсковай ВНУ краіны Еўрарадыё звярнула ўвагу на плакаты з выявамі расійскіх і савецкіх палкаводцаў, што суправаджаліся гербам і сцягам Расійскай Федэрацыі

Пры гэтым падчас экскурсіі па Вайсковай акадэміі самі курсанты і выкладчыкі не раз пазітыўна выказваліся аб самастойным палітычным курсе нашай краіны.

І вось, як стала вядома ад курсантаў акадэміі, плакаты пасля выхаду матэрыяла паздымалі. Сцены стаяць голыя. Фатаграфаваць іх курсанты не сталі, бо карыстацца фотаапаратамі і смартфонамі на тэрыторыі навучальнай установы забаранілі, што лагічна для такога аб’екта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?