Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не мае ніякага дачынення да бізнэсмена Рыгора Баеўскага, які фігуруе ў расследаванні журналістаў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Спадар, які згаданы ў гэтых «пошуках», нам не вядомы. У дадзеным выпадку прэзідэнт не мае ніякага дачынення да гэтага спадару, таму мы не можам з'яўляцца адрасатамі для падобных пытанняў», - сказаў прадстаўнік Крамля.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Пяскоў сказаў, што, па ўсім відаць, гэтая публікацыя з'яўляецца часткай інфармацыйнай атакі, пра якую раней папярэджваў Крэмль.

«Мы перакананыя, што, так ці інакш, працяг падобных публікацый будзе, яны яшчэ з'явяцца», — сказаў на заканчэнне прэс-сакратар прэзідэнта.

Раней агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на наяўныя ў адкрытым доступе дакументы, паведаміла, што бізнэсмен Рыгор Баеўскі, які з'яўляўся партнёрам Аркадзя Ратэнберга, перадаваў дарагую нерухомасць некалькім жанчынам, якіх звязваюць з Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?