Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Паводле папярэдняй версіі, матацыкл ехаў з боку МКАД у напрамку горада, маршрутнае таксі паварочвала з Лагойскага тракта налева на вуліцу Гамарніка — адбылося сутыкненне. Ад моцнага ўдару абодва транспартныя сродкі загарэліся.

Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Кіроўца і пасажыр матацыкла загінулі. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, пацярпелі таксама людзі ў маршрутцы. «Ад удару матацыкл выбухнуў. Усіх абліло палаючым бензінам, — пішуць «Укантакце» відавочцы.

Паводле інфармацыі Onliner.by, у бальніцу была дастаўлена жанчына, якая ехала ў маршрутцы. У яе падазрэнне на чэрапна-мазгавую траўму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?