«22 гады ідуць спробы мірнага вырашэння гэтага канфлікту. Ну колькі ж можна? Мы гатовыя да мірнага вырашэння пытання. Але калі не будзе вырашацца мірным шляхам, то будзем вырашаць ваенным шляхам», — падкрэсліў ён.

Палад Бюльбюль Аглы дадаў, што 20% азербайджанскай тэрыторыі застаюцца пад акупацыяй армянскіх войскаў. Паводле яго, кампраміс з боку Азербайджана заключаецца ў тым, што армянскім ваенным прапанавана пакінуць азербайджанскую тэрыторыю. Пасля гэтага, як падкрэслівае дыпламат, кіраўнікі краін сядуць за стол перамоваў для абмеркавання сумеснага пражывання двух народаў на тэрыторыі Нагорнага Карабаха.

«Ёсць чатыры рэзалюцыі Савета бяспекі ААН, ёсць рашэнне генеральнай канферэнцыі ААН, ёсць дакументы Савета Еўропы ПАРЕ і гэтак далей, і гэтак далей. Працуе мінская група. Ёсць канкрэтныя прапановы аб вывадзе акупацыйных войскаў», — дадаў пасол.

«Трэба паглядзець у вочы праўдзе! Азербайджанскі бок гадамі прапануе Арменіі вызваліць 5 раёнаў Нагорнага Карабаха, пасля чаго пачаць мірныя перамовы. Ніхто не спрабуе высяляць армян з Нагорнага Карабаха. Але там жылі азербайджанцы. Я сам з Карабаха. Гаворка пра тое, што азербайджанцы павінны вярнуцца на свае родныя землі. Пасля гэтага абедзве абшчыны павінны знайсці агульную мову, здолець жыць разам. Што тычыцца эскалацыі напружанасці, падобныя падзеі будуць адбывацца, пакуль акупацыйныя сілы будуць знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана і гэтага ніхто не хавае. Гэта неаднаразова агучвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, гэта заяўляў і кіраўнік МЗС, ды і я, як пасол, неаднаразова казаў пра гэта. Але калі нас не хочуць пачуць, падобныя падзеі будуць адбывацца. Канфлікт павінен быць урэгуляваны. Чаму Расія не вяртае мірным шляхам Курыльскія астравы Японіі? Таму што ёсць міжнароднае права, ёсць межы, прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Арменія-агрэсар павінна пакінуць тэрыторыі Азербайджана. Азербайджан-прыхільнік мірнага ўрэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту. Але калі не атрымліваецца мірным шляхам, тады канфлікт павінен быць урэгуляваны ваенным шляхам», — адзначыў пасол.

На пытанне, ці падтрымлівае Турцыя ў ваенным вырашэнні нагорна-карабахскага пытання Азербайджан, Палад Бюльбюль Аглы адказаў: «Тут не важна, хто каму будзе дапамагаць. Вы шукаеце прычыны, якія другарадныя. Пытанне ў акупацыі азербайджанскіх земляў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?