Агонь у адміністрацыйным будынку Мінабароны ў цэнтры Масквы перакінуўся на дах, паведамляе РІА «Новості» са спасылкай на відавочцаў з месца здарэння.

Раней Мінабароны паведамілі, што задымленне, якое ўзнікла ў адным тэхналагічных памяшканняў, у якіх адбываецца рамонт, лакалізавана.

Як удакладнілі ў ведамстве, прычынай задымлення магло стаць кароткае замыканне ў кабельнай сетцы. Пацярпелых, паводле інфармацыі Мінабароны, няма.

Паводле інфармацыі крыніцы, з палаючага будынка Мінабароны былі эвакуіраваны 50 чалавек.

У сувязі з пажарам цалкам перакрыты рух па вуліцы Знаменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?