Відэазапіс таго, што адбылося ў храме, трапіў у інтэрнэт праз сацыяльную сетку Periscopе. У выніку мясцовыя жыхары зладзілі з дагестанцамі разборку ў цэнтры горада.

Жыхары Элісты, убачыўшы ролік, прыехалі ў гатэль, дзе спыніўся спартсмен, выцягнулі яго на вуліцу, паставілі на калені і прымусілі публічна папрасіць прабачэння.

Інтэрнэт-доступ да скандальнага роліка цяпер спынены. У Сетцы затое ёсць відэазапіс таго, як спартоўца прымусілі папрасіць прабачэння перад калмыкамі.

Пры гэтым кіраўнік Калмыкіі Аляксей Арлоў заявіў, што хулігану пагражае турэмны тэрмін. Па звестках СМІ, у дачыненні да спартсмена распачата справа па арт. 148 КК Расіі (парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў).

У гэты час Асманаў знаходзіцца ў СІЗА.

Перад народам Калмыкіі за дзікую выхадку юнака давялося прасіць прабачэння кіраўніку ўрада Дагестана. Абдусамад Гамідаў спешна прыбыў у Калмыкію ўладжваць канфлікт. Старшыня ўрада Дагестана папрасіў прабачэння за жахлівую выхадку 22-гадовага выхадца рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?