Намеснік кіраўніка МЗС Арменіі Шаварш Качаран абвінаваціў Турцыю ў падтрымцы «агрэсіі» з боку Азербайджана ў Нагорным Карабаху.

«Сумна, што для Турцыі цана чалавечых ахвяр вызначаецца нацыянальнай прыналежнасцю. Падобнымі расісцкімі заявамі Турцыя заахвочвае працяг дзеянняў агрэсара супраць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, якая самавызначылася. Гэта ўкладваецца таксама ў логіку палітыкі, што ажыццяўляецца цяперашнімі ўладамі Турцыі і вынікам якой з'яўляецца распаўсюджванне хвалі нестабільнасці, тэрарызму і кровапраліцця як у самой Турцыі, так і за яе межамі», — заявіў намеснік кіраўніка МЗС Арменіі Шаварш Качаран ў адказ на пытанне Tert.am.

Напярэдадні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым выказаў яму спачуванні ў сувязі з гібеллю ваеннаслужачых у ходзе баёў у Нагорным Карабаху.

«Прэзідэнт Турцыі выказаў падтрымку і салідарнасць у сувязі з падзеямі на лініі судакранання войскаў Арменіі і Азербайджана, адзначыў, што турэцкі народ заўсёды знаходзіцца побач з азербайджанскім народам», — паведамляла прэс-служба прэзідэнта Азербайджана.

У ноч на 2 красавіка ў Нагорным Карабаху аднавіліся баявыя дзеянні. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыях. 3 красавіка міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што ў аднабаковым парадку спыняе баявыя аперацыі ў Нагорным Карабаху. У «НКР» гэтыя заявы абверглі. Армянскі бок таксама паведаміў, што заявы Баку не адпавядаюць рэчаіснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?