Сакратарыят АДКБ ўважліва адсочвае сітуацыю ў зоне азербайджана-армянскага канфлікту, заявіў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Паводле яго слоў, 3 красавіка адбыліся новыя тэлефонныя перамовы генеральнага сакратара АДКБ Дзмітрыя Бардзюжы з кіраўнікамі МЗС і міністэрства абароны Арменіі Эдвардам Налбандзянам і Сейранам Аганянам. «Абмяркоўвалася дынаміка развіцця сітуацыі ў зоне ўзброенага канфлікту», — цытуе Зайнетдзінова сайт АДКБ. 

Паводле яго слоў, сакратарыят арганізацыі атрымлівае ад армянскага боку ўсю неабходную і вычарпальную інфармацыю.

АДКБ створана на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага 15 мая 1992 года краінамі — членамі СНД. Яе ўдзельнікамі з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія і Таджыкістан. Арменія старшынюе ў АДКБ з верасня 2015 года.

Абвастрэнне карабахскага канфлікту адбылося ў ноч з 1 на 2 красавіка. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні перамір'я на лініі судакранання. З такімі заявамі выступілі абаронныя ведамствы Арменіі і Азербайджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?