Два службовыя сабакі — ірландскі сетэр і эпаньёл брэтан — будуць правяраць паштовыя адпраўленні, якія прыходзяць у Беларусь з-за мяжы. Такая інфармацыя прагучала 2 красавіка ў праграме «Нашы навіны» тэлеканала ОНТ.

«Працаваць» сабакі будуць у галоўным пункце мытнага афармлення.

Як адзначыла ОНТ, праз Мінскую пошту за год праходзіць больш за 11 млн. мжнародных афармленняў. Сабакі чуюць наркотыкі, дзе б іх ні схавалі — у канвертах, пасылках і нават у ежы. І такія знаходкі бываюць літаральна кожны тыдзень. Толькі з пачатку года сабакі выявілі 2,5 кг наркотыкаў.

Паводле слоў намесніка начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Міхаіла Пліско, «спрацоўкі былі неаднаразовыя — пахі, якія маюць наркотыкі, маюць і іншыя прадметы». «Гэтыя пасылкі надглядаліся, ўскрываліся, знаходзілі «маркі», — сказаў прадстаўнік мытні.

У Беларусі кінолагаў рыхтуюць вось ужо 20 гадоў. За гэты час Кіналагічны цэнтр органаў памежнай службы навучыў больш за 4 тыс. спецыялістаў і столькі ж службовых сабак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?