На сваёй пляцоўцы 3 красавіка беларуская каманда прайграла лідару турніру маскоўскаму ЦСКА — 81:83 (14:18, 18:22, 33:26, 16:17).

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Балы ў складзе гаспадароў набіралі Бранка Міркавіч (19), Энтані Хіліярд (15), Джасцін Грэй (14), Герэт Штуц (11), Іван Мараш (8), Віталь Лютыч, Аляксандр Кудраўцаў (па 5) і Аляксандр Семянюк (4).

Пасля 25 гульняў беларуская каманда з 8 перамогамі і 17 паразамі знаходзіцца на 12-м радку (розніца ачкоў 2.048—2.163). 5 красавіка «Цмокі» згуляюць дома супраць краснадарскага «Лакаматыва-Кубані».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?