Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна будзе да канца падтрымліваць Азербайджан у яго канфлікце з Арменіяй.
«Мы молімся за тое, каб нашы азербайджанскія браты атрымалі перамогу ў гэтых баях, з найменшымі стратамі. Мы падтрымаем Азербайджан да канца», — заявіў кіраўнік дзяржавы, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША. Яго словы перадала адміністрацыя турэцкага прэзідэнта.
Эрдаган таксама раскрытыкаваў дзеянні так званай Мінскай групы па ўрэгуляванні карабахскага пытання, у якую ўваходзяць Расія, ЗША і Францыя. «Калі б Мінская група своечасова распачала рашучыя і справядлівыя дзеянні, то такога б не адбылося», — цытуе AFP прэзідэнта Турцыі.
0
0
0
0
0
0