Пачатак футбольнага сезону, а фанаты «Нёмана» зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць пра народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

На працягу матча «Нёман» - «Граніт» (1:1), фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу», а таксама правялі хвіліну маўчання.

 «Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч — быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча «А я лягу прылягу». Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра», - распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?