Беларусь вызначыла найлепшы тып рэактара для будучай АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Міхалевіч.

Ён адзначыў, што важнай задачай было вызначыць тып рэактара будучай станцыі, і ў навуковым плане гэта работа завершана. «Мы арыентуемся на рэактар трэцяга пакалення эвалюцыйнага тыпу — ВВЭР», — сказаў Аляксандр Міхалевіч. Ён адзначыў, што ў свеце накоплены 10‑гадовы вопыт эксплуатацыі такога абсталявання, і больш як 80 працэнтаў агульнай колькасці дзеючых у свеце рэактараў адносіцца да гэтага тыпу.

Беларусь будзе прымяняць толькі правераныя тэхналогіі пры будаўніцтве АЭС, ніякае эксперыментальнае абсталяванне выкарыстоўвацца не будзе, дадаў акадэмік.

Паводле яго слоў, у Расіі цяпер распрацоўваецца рэактар пакалення 3 плюс, аднак беларускія вучоныя лічаць больш мэтазгодным будаўніцтва ў Беларусі блокаў трэцяга пакалення, якія ўжо шырока апрабаваны.

«Мы павінны будаваць самы надзейны блок», — падкрэсліў Аляксандр Міхалевіч.

Падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС у Беларусі вядзецца ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і пры гэтым прымяняюцца самыя строгія крытэрыі адносна бяспекі і надзейнасці будучай станцыі. У прыватнасці, строгія крытэрыі прымяняюцца пры выбары пляцоўкі для АЭС і іншых работах па гэтаму праекту.

Паводле слоў Аляксандра Міхалевіча, асаблівая ўвага будзе нададзена кантролю якасці абсталявання, якое пастаўляецца, у тым ліку пры яго транспарціроўцы. На ўсіх этапах — ад будаўніцтва да ўвядзення ў эксплуатацыю — будзе ажыццяўляцца маніторынг за ўплывам АЭС на навакольнае асароддзе.

У Беларусі таксама ствараецца неабходная нарматыўна‑прававая база ў галіне атамнай энергетыкі. Напрыклад, падрыхтаваны праект закона аб выкарыстанні атамнай энергіі. Акрамя гэтага, прадугледжваецца амаль 120 нарматыўных дакументаў у гэтай галіне.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0