Мытнікі ў мінскім аэрапорце выявілі ў пасылцы з ЗША чатырох змей.
customs.gov.by
«У пасылцы, адпраўленай з ЗША на адрас жыхара Мінскага раёна, згодна з суправаджальнымі дакументамі, перасылалася лялька. Якое было здзіўленне супрацоўнікаў мытні, калі яны, праводзячы аперацыі мытнага кантролю, унутры цацкі знайшлі чатыры жывыя змяі», — паведамляе прэс-група мытні «Мінск-2».
Мытнікі нагадваюць, што перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёл забароненая ў адпаведнасці з артыкулам 18 Сусветнай паштовай канвенцыі і Заключным пратаколам Сусветнай паштовай канвенцыі, а таксама артыкулам 313 Мытнага кодэкса Мытнага саюза.
Па гэтым факце мытняй «Мінск-2» пачаты адміністрацыйны працэс.
0
0
0
0
0
0