Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіць праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады 5 красавіка ў Авальнай зале.

Акрамя таго, 5 красавіка адбудзецца пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў, на якім будзе разгледжана пяць пытанняў.

Плануецца, што ў першым чытанні будуць разгледжаны папраўкі ў закон «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх», змены і дапаўненні ў закон «Аб перапісе насельніцтва» і папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі.

Пералікам пытанняў прадугледжаная ратыфікацыя міжурадавага пагаднення Беларусі і Грузіі аб рэадмісіі, а таксама выканаўчага пратакола аб парадку рэалізацыі гэтага дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?