Па словах бацькоў школьнікаў, дзіця на вялікім перапынку вырашыла збегаць у краму насупраць школы.

— Збілі яе на пераходзе, — паведаміў Дзмітрый — бацька аднаго з вучняў школы № 61 на вуліцы Кірылы Тураўскага.

Наезд адбыўся пасля 5-га ўрока, на вялікім перапынку. Дзяўчынка, вучаніца 8 «Б» класа, па словах аднакласнікаў, хацела паспець схадзіць у краму. Праезную частку дзіця перасякала па «зебры».

На месца здарэння прыязджалі экіпажы ДАІ і хуткай. Паводле неафіцыйных дадзеных, у дзіцяці — пералом рэбраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?