Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС сталіцы за захоўванне i распаўсюджванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP затрыманая 32-гадовая мінчанка.

У цяперашні час затрыманая цяжарная і выхоўвае дваіх малалетніх дзяцей. Псіхатроп жанчына набывала праз наладжаныя кантакты мужа, які са студзеня гэтага года адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Штодня жанчына фасавала і размяшчала ў схованках па ўсім горадзе каля 10 скруткаў з псіхатропным рэчывам, зарабляючы такім каля 1 000 000 беларускіх рублёў.

Вось так выглядаюць скруткі з псіхатропамі, якія знайшлі ў жанчыны

Вось так выглядаюць скруткі з псіхатропамі, якія знайшлі ў жанчыны

«Затрыманая сама ўжывае псіхатропы, — распавядае начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС сталіцы Ян Рагаўцоў. — Уначы яна фасавала тавар, а раніцай разам з дзецьмі на грамадскім транспарце развозіла яго па «схованках». Пастаянна скардзілася суседзям на тое, што з двума малалетнімі дзецьмі ніхто не хоча браць яе на працу».

У цяперашні час у дачыненні да затрыманай узбудзілі крымінальную справу. Жанчыне можа пагражаць ад 8 да 13 год пазбаўлення волі (ч.3 арт.328 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?