Каля пасольства Беларусі ў Кіеве 1 красавіка прайшла акцыя беларусаў, якія ваявалі ў Данбасе, і беларускай дыяспары.
Беларусы-добраахвотнікі прыйшлі з транспарантам «Мы патрыёты, а не наёмнікі».
Гэта быў іх адказ на ператрусы, што прайшлі ў іх сваякоў у Беларусі.
Пікетоўцы таксама трымалі ўкраінскі і бел-чырвона-белы сцягі.
Да пікета далучыліся бацькі Міхала Жызнеўскага, што загінуў на Майдане.
Як паведамляла МУС, у Беларусі завялі 135 крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян, якія ваявалі ў Данбасе як з украінскага, так і з расійскага боку.
0
0
0
0
0
0