Прагноз надвор’я ў Беларусі на 26—28 красавіка

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 26 красавіка будзе малавоблачна. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°C, месцамі да мінус 2°C, днём плюс 16—22°C.

Заўтра ў Мінску — малавоблачнае надвор’е. Без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 18—20°C.

У наступныя двое сутак, 27 і 28 красавіка, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. 27 красавіка без ападкаў. Вецер няўстойлівы, слабы. 28 красавіка пераважна без ападкаў. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, на тарфяніках 0 — мінус 2°C, днём плюс 16—22°C.

27 красавіка ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 18—20°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0