У Бабруйску ў рацэ Бярэзіне каля вуліцы Кірава 26 сакавіка выяўлены рэшткі цела мужчыны. Асоба пацярпелага да гэтага часу не ўстаноўлена, паведамілі ў абласным УУС.
Як заявіў першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Васільеў, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы пацярпелага. Адпрацоўваюцца розныя версіі таго, што адбылося.
«Звяртаемся да жыхароў горада, вобласці, іншых рэгіёнаў Беларусі з просьбай інфармаваць нас аб тых асобах, якія без вестак адсутнічаюць. Калі хто-небудзь з вашых блізкіх, сяброў ці знаёмых працяглы час (паводле папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе пра пачатак сакавіка) адсутнічае, вялікая просьба паведаміць пра гэта ў праваахоўныя органы», — сказаў Васільеў.
0
0
0
0
0
0