З Данецка прыходзяць вясёлыя навіны. Так, у акупаваным украінскім горадзе з’явілася служба таксі пад назвай «А*уедь». Афіцыйна кампанія носіць назву «А уедь», але ж пасля першай літары назвы ў якасці лагатыпа размяшчаюцца скрыжаваныя малаткі (даўні сімвал шахцёраў), якія ўтвараюць літару Х, што і прыводзіць да каламбура, які, відавочна, і з’яўляўся мэтай данецкіх таксістаў.

На дадзены момант кампанія знаходзіцца ў пошуку новых таксістаў, пра што можна даведацца з яе афіцыйных старонак у сацыяльных сетках УКантакце і Instagram. У саміх суполках звычайныя навіны, а таксама мемы пра таксістаў суседнічаюць з кпінамі з украінскіх палітыкаў, асабліва Уладзіміра Клічка. Інтэрнэт-карыстальнікі ўжо ва ўсю жартуюць з назвы новага данецкага таксі і такога ходу мясцовых маркетолагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?