4 красавіка ў Купалаўскім тэатры ў Мінску была пастаўлена п'еса пад назвай «Сем» — дакументальны твор, напісаны амерыканскімі жанчынамі-драматургамі на аснове інтэрв'ю з сямю жанчынамі з розных краін свету. У п'есе распавядаюцца гісторыі сямі гераінь, якія сутыкнуліся з рознага віду гвалту і барацьбой з ім.
Прадзюсарам п'есы «Сем» з'яўляецца шведская актрыса, пісьменніца Хеда Крауш Шогрэн. Перад выступам яна звярнулася да публікі: «Я ў захапленні ад таго, што знаходжуся тут, ў Мінску. Мы сёння знаходзімся пад асаблівым уражаннем ад таго, што мы бачым людзей, якія сюды прыйшлі».
Хеда Краўш Шогрэн.
Зачытвалі п'есу «Сем» са сцэны заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе і вакаліст гурту Brutto Віталь Гуркоў, тэлевядучыя Ганна Бонд і Святлана Бароўская, салістка музычнага праекта «Shuma» Руся (Марына Шукурава), алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Антон Кушнір, пасол Швецыі Марцін Обэрг.
Вынікі апытання, праведзенага ЮНФПА ў 2014 годзе, паказваюць, што з хатнім гвалтам сутыкаюцца 77% апытаных мужчын і жанчын у Беларусі.
Праект ладзіцца ў межах інфакампаніі Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі супраць гвалту над жанчынамі. Арганізатары публічнага паказу «Сем» былі Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі у партнэрстве з Амбасадай Швецыі ў Беларусі, Шведскім інстытутам (Стокгольм). Прадзюсар праекту «Сем»- Хеда Крауш Шогрэн (Кампанія «Hedda Produktion AB»)


