Birgir Þór Harðarson / Kjarninn Media / EPA / LETA

Мітынг ля будынка парламента Ісландыі ў 100-тысячным Рэйк'явіку.

Людзі выйшлі патрабаваць адстаўкі прэм'ер-міністра, які апынуўся замяшаны ў афшорных скандалах. Ён валодаў фінансавымі інструментамі ісландскіх банкаў і мог уплываць на іх кошт, бо як прэм'ер-міністр абмяркоўваў звязаныя з банкамі пытанні.

Цікава, што прэм'ер Сігмюндзюр Гюнлёйгсан збег падчас тэлеінтэрв'ю, якое даваў шведскай тэлекампаніі, пасля таго як у яго спыталіся пра афшоры.