Reuters.com

Цэнтральнае разведвальнае кіраванне ЗША папярэдзіла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы аб высокай імавернасці тэрарыстычных актаў у Варшаве. Падобныя сігналы былі атрыманы з разведвальных крыніц, набліжаных да арабскіх арганізацый у Заходняй Еўропе.

Гэтыя сігналы сведчаць аб тым, што тэрарыстычныя акты могуць ажыццяўляцца адначасова ў Сафіі, Бухарэсце, Будапешце, Берліне і Варшаве. ЦРУ дапускае, што тэракты могуць адбыцца падчас Сусветных дзён моладзі паміж 27 і 31 ліпеня.

Сустрэча з Папам Францішкам запланавана ў Кракаве, тым не менш, некаторыя мерапрыемствы пройдуць і ў Варшаве. ЦРУ рэкамендуе прыняць дадатковыя меры па бяспецы і прапануе дапамогу амерыканскім афіцэрам. Агенцтва ўнутранай бяспекі запэўнівае, што цесна супрацоўнічае з партнёрскімі спецслужбамі, але з-за прававых абмежаванняў не выдае падрабязнасцяў.

Ва ўрадзе Польшчы ўсе магчымыя засцярогі зводзяць да мінімуму.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?