З-за праверак на наяўнасць смартфона ў чацвёртым пад'ездзе Дома міністэрстваў у Астане ўтварылася вялікая чарга.
«Нас у Дом міністэрстваў з сотавымі тэлефонамі не пускаюць. У сувязі з гэтым такая чарга ўтварылася. Нас загадзя, па-мойму, за два тыдні, папярэдзілі. Проста першы дзень, некаторыя, магчыма забыліся, некаторыя былі ў камандзіроўцы. Таму не мелі магчымасці пакінуць дома. Сам я прыйшоў без смартфона», - падзяліўся галоўны спецыяліст РГП «ДВЦ Камітэта па статыстыцы» МНЭ Рэспублікі Казахстан Ерлан Карабанаў.
Па словах супрацоўніка, ячэйкіі ў будынку прадугледжаны толькі для наведвальнікаў. А для тых, хто непасрэдна працуе ў Доме міністэрстваў, іх не прадугледзелі. Дзяржслужачым дазваляецца праносіць на працу толькі тэлефоны без функцый блютуз, дыктафон, камера, інтэрнэт.
Прэс-сакратар Камітэта па статыстыцы Дынара Алімава адзначыла, што супрацоўнікі былі папярэджаны за месяц.
«Мы дзейнічаем на падставе ліста, што з 4 красавіка забараняецца прыходзіць на працу са смартфонамі. Амаль усе прыйшлі са звычайнымі тэлефонамі, сёння першы дзень — ахова правярала іх. Тых, хто прыйшоў са смартфонамі, ахоўнікі прасілі пакінуць іх у машынах. У будучыні будуць прадугледжаны ячэцйкі і для работнікаў», — паведаміла прэс-сакратар.
