• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
05.04.2016 / 11:23

Андрусь Горват: «Адзін харошы чалавек сказаў мне напісаць раман для нямецкага рынку»

Я сеў за ноўтбук. Адчыніў Word і напісаў слова «раман». А што яшчэ напісаць — не ведаю.

Чытаю газеты і допісы сяброў у Facebook — мы ўвесь час гаворым не пра тое.

Калі памёр мой бацька, да мяне сталі прыходзіць людзі і казаць: «Дзякуй». Проста так — за тое, што я яго сын. Яны паціскалі руку і сыходзілі ў сваю шэрую будзённасць. Бацька памёр, але пакінуў мне разуменне, як трэба жыць, каб людзі з тваёй вёскі сказалі: «Дзякуй». Не начальнік у офісе. Не блогеры. Не калегі. А менавіта гэтыя простыя людзі ў касцюмах кустоў. Калі яны не кажуць «Дзякуй», значыць, ты тут не жыў, а калі жыў, то дарэмна. От і я напісаў вельмі шмат непатрэбных слоў. Я атрымаў за іх лайкі, але не пачуў «Дзякуй» тут. У сваім Прудку.

Я і мае сябры, якія пішуць, жывем ва ўяўным свеце, дзе адчуваем сябе пачутымі. А папраўдзе, чытаем сябе і слухаем толькі мы самі. А жыццё, сапраўдная аўдыторыя — па дарозе ў краму, дзе недаверліва пазірае прадавачка, каб я чаго лішняга пра яе не напісаў.

Я гляджу на чысты аркуш на маніторы і ўзгадваю словы, якія сказаў харошы чалавек: «Твой раман заўважаць нямецкія выдаўцы, перакладуць яго на нямецкую мову і дадуць такі вялікі ганарар, што ты зможаш купіць карову».

Пра карову, ясна, я ўжо сам дадумаў. Для мяне велічыня ганарара вымяраецца так — ці хопіць на карову. Карову я хачу, але не хачу пісаць раман для нямецкіх выдаўцоў. Я хачу напісаць яго для сваёй вёскі.

Гляджу ў акно. Па вуліцы ідзе калгасная даярка.

«Чаго ты хочаш, даярка? — думаю я пра сябе. — Што мне расказаць, каб ты прачытала маю пісаніну?»

Я гляджу на яе і ўжо не сумняюся, чаго яна хоча і чаго хоча кожны нармальны беларус. Гэта беларуская мантра, якую я чую кожны дзень, якую прамаўляюць за любым святочным сталом у беларускай хаце перад словам «будзьма!». Гэта самыя простыя словы, але і самыя сапраўдныя — КАБ НАШЫ ДЗЕЦІ ЖЫЛІ ЛЕПЕЙ ЗА НАС. Гэта вельмі прыгожыя словы, сэнс усіх змаганняў і гараванняў. Словы такія цёплыя, што адразу званю маме.

— А я знайшоў такую самую шафу, як у дзедавай хаце стаяла, — кажу ёй.

— Анігадкі! От любіш ты збіраць рознае халусце.

— Люблю. А што?

— Нічога, збірай. Табе добра — і мне добра.

А мой дзядзька з Калінкавіч аддае сваю і жончыну пенсіі сыну, сам жа працуе начным вартаўніком па начох і есць бульбу без сала. Ён не хоча дэмакратыі — ён хоча, каб сын дабудаваў хату. Я магу расказаць дзясяткі такіх гісторый.

Каб нашы дзеці жылі лепей за нас — мусіць, гэта мантра не назаўсёды, яна дадзена нам толькі на час, пакуль мы жывем у квітнеючай Беларусі. От калі яна расквітнее цалкам, і мантра зменіцца на «для сябе». А сёння так.

Калі ў Беларусі пройдуць праўдзівыя выбары, прэзідэнтам стане той кандыдат, які возьме беларускую мантру сваім лозунгам. Абрыдла стабільнасць, а «Хай вашае жыццё будзе як у тэлевізары» — прыгожая казка. Мы казкам не верым. Даярка, якая ідзе па вуліцы, не хоча быць Сабчак. Яна хоча шчасця сваім дзецям. Беларусы — гэта не тэлегероі. Беларусы — гэта мамы і таты.

2 красавіка ў Мінску прайшоў пікет супраць расійскага шавінізму і імперыялізму. Акцыя была прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Актывісты скандавалі лозунгі «Расія — гэта вайна», «Рукі прэч ад Украіны», «Свабоду Надзеі Саўчанка».

А тым часам па вуліцы Дзяржынскага ў Прудку ідзе даярка і думае, што, каб можна было даіць удвая болей кароў, то якая б палёгка была яе дзецям.

Я не хачу крытыкаваць акцыю і лозунгі. Я хачу сказаць, што пісьменнікі, журналісты, грамадскія дзеячы, апазіцыйныя палітыкі жывуць у адной краіне, а беларускі народ — у іншай. Я ўпэўнены, што людзі, якія маюць голас і ўладу праз свой голас, мусяць, найперш, быць рупарам свайго народа: вёскі, раёна, вобласці, краіны — хто да чаго здатны. Таксама я ўпэўнены, што, калі мы пішам, гаворым, выступаем для таго, каб нас заўважыў нямецкі выдавец і даў ганарар на карову, калі мы чытаем і каменцім самі сябе, калі нас не бачыць даярка, якая ідзе па вуліцы Дзяржынскага ў Прудку, мы робім усё гэта не па-беларуску.

Бо няможна быць больш беларусам, чым сам беларускі народ.

Лёс Надзеі Саўчанка — журналісцкі ды палітычны клопат. Але ён мусіць рэалізоўвацца на нейкіх унутраных пляцоўках. Гэта не тое, што варта выносіць на вуліцу, «у народ». Беларускую матку хвалюе, чаму яе сыны п’юць, а не праблемы Саўчанкі ці Пуціна. Выбачайце, але гэта праўда.

Таксама і беларускай журналістыцы варта адпавядаць унутраным патрабаванням — быць накіраванай на тое, каб нашы дзеці жылі лепей. А гэта значыць — паляпшаць жыццё ў Беларусі сёння.

Паляпшаць, а не ствараць ідэалістычную карцінку на ўзор дзяржаўных СМІ. Бо, шаноўныя журналісты-бюджэтнікі, не толькі дзеці даярак, а і вашыя, будуць жыць тут далей пасля нас. Усе дэкарацыі і іншыя дажынкі, за якімі вы хаваеце праблемы, некалі ўпадуць ім на ногі. Далучайцеся да беларускай мантры. Прыяць дзецям — то добра.

Мне здаецца, што якасць тэкстаў можна вымяраць так. Трэба ўявіць перад сабой аўдыторыю з аднавяскоўцаў і прачытаць ім напісанае. Калі яны даслухаюць да канца, будуць задаваць пытанні, абмяркоўваць між сабой, а аўтару не будзе сорамна за свае словы, то тэкст добры.

Калі слухачы перапыняць пытаннем: «Гэта ўсё панятна, ты лепей скажы, ці будуць нашы дзеці жыць лепей за нас», — гэта правал.

А вельмі добры тэкст — такі, за які падзякуюць.

Але, пэўна, прасцей атрымаць нямецкі ганарар-карову, чым беларускі бясплатны «Дзякуй». Пакуль што беларускі аўтар і беларускі народ адзін аднаго амаль не чуюць.

Андрусь Горват, baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Палітыка і грамадства
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Мінздароўя: За суткі 1312 выпадкаў каранавіруса
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
Амікрон дабраўся да Расіі
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Амікрон дабраўся да Расіі
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Галоўнае
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Усяго патроху
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх