За 2015 год насельніцтва Беларусі вырасла на 18 тысяч чалавек, але перадусім за кошт мігрантаў. Натуральны прырост па-ранейшаму застаецца адмоўным. Летась у краіне нарадзілася 119 028 чалавек, а памерла — 120 026.
Скульптурная кампазіцыя ў Маларыце.
У якіх гарадах Беларусі прырост насельніцтва быў найбольшым?
- Маларыта - 8,7*
- Стоўбцы - 8,6
- Жлобін - 8
- Жыткавічы - 7,6
- Янава - 7,4
- Астравец - 6,9
- Узда - 6,9
- Слаўгарад - 6,9
- Столін - 6,7
- Смалявічы - 6,6
*тут і далей — прырост на 1000 насельніцтва
Сярод мястэчак на першым месцы Брагін (10,9).
У якіх гарадах Беларусі страты насельніцтва былі найбольшымі?
- Дзісна — -15,3
- Давыд-Гарадок — -6
- Барань — -4,3
- Сянно — -3,8
- Васілевічы — -3,5
0
0
0
0
0
0