«Прайшоў ужо 21 год пасьля трагічнай для Беларусі даты — 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару.»

26 красавіка запрашаем усіх на «Чарнобыльскі шлях» у Нью-Ёрку, які пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынку ААН ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).

760 United Nations Plaza
New York City, NY 10017, USA

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0