governtment.by

governtment.by

Не толькі ўрад займаўся вывучэннем меркавання нашых грамадзян, але і адміністрацыя прэзідэнта, працавалі міністэрства з гэтымі пытаннямі, праводзіліся і сустрэчы з людзьмі, выязджалі ў калектывы, выслухоўвалі думкі, — распавяла Наталля Качанава аб тым, як ішла падрыхтоўка да прыняцця закона. — Усе праводзілася для таго, каб можна было прыняць правільнае рашэнне. Вы (журналісты) сказалі, што шмат незадаволеных. Я б так не сказала. Пытанне наспела, яно відавочнае. Я думаю, што большасць нашых грамадзян з разуменнем ставіцца да прыняцця гэтага рашэння.

Нагадаем, урад разглядаў тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Быў абраны самы мяккі, па якім жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны — у 63 гады.

На думку, віцэ-прэм'ера, нельга казаць пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту за ўсё на тры гады не вырашае праблему ў краіне.

— Чаму не вырашае? Вырашае. Гэта павелічэнне людзей, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце, менш становіцца тых, хто выходзіць на пенсію.

Пакуль ва ўрадзе не разглядаецца пытанне аб тым, што ў бліжэйшыя гады варта вярнуцца да далейшага павышэння пенсійнага ўзросту.

— Гэтае пытанне будзе вырашацца тады, калі будуць складвацца пэўныя перадумовы эканамічныя і дэмаграфічныя — вось асноўныя крытэрыі, па якіх будзе ісці наступны разгляд гэтага пытання.

Журналісты таксама пацікавіліся ў Наталлі Качанавай, ці будзе пераглядацца дэкрэтны адпачынак у краіне.

- Па гэтым пытанні мы не разглядалі ніякіх зменаў, — запэўніла віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?