У часе сустрэчы былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы з удзельнікамі канферэнцыі арганізацыі «Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты», што праходзіць 23—26 красавіка ў Гданьску, была закранута беларуская тэматыка.

У адказе на пытанне аб палітычных перспектывах Беларусі, былы польскі прэзідэнт сказаў, што падчас свайго кіравання ён выступаў катэгарычна супраць уваходжання Польшчы ў Еўрасаюз без Беларусі і Украіны. Аднак яго наступнік Аляксандр Квасьнеўскі быў іншай думкі.

Л.Валенса зазначыў, што цяпер Еўропа аказвае Беларусі дапамогу не на поўную моц, паколькі Еўропа яшчэ не да канца аб’яднаная і моцная. Былы прэзідэнт выказаў надзею, што неўзабаве такое становішча зменіцца, і дзякуючы гэтаму дэмакратычная Беларусь ўвойдзе ў склад краін з еўрапейскімі каштоўнасцямі і еўрапейскім узроўнем жыцця. «Еўропа не будзе шчаслівай без Беларусі і Украіны», — заявіў Лех Валенса.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0