Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня.

Сёння, як і тысячы гадоў таму, Уваскрэсенне Хрыстова — вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць святога свята перапаўняе мільёны вернікаў усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.

Веснавыя велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць міласэрнымі да незнаёмых людзей.

Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць дзеля агульнай карысці, у імя будучыні.

Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?