ria.ru
Інфармацыйнае агенцтва «Спутнік.бай» арганізуе сустрэчу з тэлевядучым і гендырэктарам Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыем Кісялёвым. Яна пройдзе 7 красавіка ў «Доме Масквы». Пачатак у 11:00.
«У межах мерапрыемства адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Інтэграцыя ў асобах. 20 гадоў саюзу Беларусі і Расіі» і пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам Дзмітрыя Кісялёва», — гаворыцца ў лісце.
Дзмітрый Кісялёў — вядучы праграмы «Вести недели» на тэлеканале «Россия». Ён іграў першую скрыпку ў часе захопу Расіяй Крыма і Данбаса. Ад яго прозвішча ўзнік новы тэрмін «кісялёўшчына», які азначае агрэсіўную прапаганду новага тыпу.
Гэта самы вядомы і ўплывовы расійскі прапагандыст, якому ў мінулым годзе ЕС забараніў уезд на сваю тэрыторыю, увёўшы персанальныя санкцыі.