Менш як праз тыдзень пасля мокрага снегу ў Мінску прагрымела першая вясновая навальніца і пабіты тэмпературны рэкорд 70-гадовай даўніны.

Фота: Сергей Балай, TUT.BY

Фота: Сергей Балай, TUT.BY

Навальніцу прынёс халодны фронт ад цыклону з цэнтрам над Скандынавіяй, сведчыць метэакарта рэсурсу pogoda.by.

Перад гэтым паветра ў сталіцы прагрэлася да 21 градуса цяпла. Такім чынам, пабіты рэкорд дня 70-гадовай даўніны, які складаў плюс 20,6 градуса.

Паводле папярэдніх дадзеных, не выстаяў таксама рэкорд дня ў маштабах усёй краіны (23,7 градуса ў Васілевічах у 1946 годзе): на метэастанцыі «Палеская» слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 25,1 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?