Міністэрства па падатках і зборах Беларусі папрасіла прабачэння ў расійскага публічнага акцыянернага таварыства «Газпром» за памылку, дапушчаную інспекцыяй МПЗ па Мінскай вобласці пры фармiраваннi звестак аб суб'ектах гаспадарання рэгіёну, якія маюць даўгі па плацяжах у бюджэт на 1 сакавіка 2016 года.
Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.
«Гэта памылка аператыўна ліквідавана на рэгіянальнай старонцы інтэрнэт-сайта Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Спадзяемся, што названыя дзеянні супрацоўнікаў інспекцыі не нанеслі шкоды дзелавой рэпутацыі плацельшчыка», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
А спіс суб'ектаў гаспадаркі Мінскай вобласці, якія дапусцілі запазычанасць па плацяжах у бюджэт на 1 сакавіка 2016 года, ўзначаліла Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».
Раней была апублікавана інфармацыя, што «Газпром» узначальвае спіс недзяржаўных кампаній, якія завінаваціліся бюджэту Мінскай вобласці.
На сёння беларускі ўрад і «Газпром» вядуць перамовы аб цане на газ у 2016 годзе. Мінск настойвае на значным зніжэнні кошту паліва ў доларавым выражэнні ў сувязі з дэвальвацыяй расійскага рубля, звяртае ўвагу БелаПАН.