Пісанкі |
Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Вялікі дзень Уваскрасеньня Хрыстовага.
Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!
«Хрыстос уваскрос зь мёртвых, Сьмерцю сьмерць зваяваў, І тым, што ў магілах, Жыцьцё дараваў!» — гэты пасхальны гімн сьпяваюць у цэрквах на Велікодных набажэнствах.
Вялікдзень — найбольшае сьвята для праваслаўных, дзень, калі разам зьбіраюцца сем'і, а таксама дзень, перад якім людзі даглядаюць і пасьля якога, на Радунічныя дні, наведваюць родавыя магілы.
Традыцыя «хрыстасавацца» — вітацца словамі «Хрыстос уваскрос!» — выйшла з закліку, якім апостал Павал падбадзёрваў хрысьцiянаў гораду Карынфу.
Карані іншых традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага сьвяточнага абеду — хаваюцца ў легендах.
Сьветлых сьвятаў Вам!
Фота: westki.info