Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

На кватэру да фігуранта справы «графіцістаў» Вячаслава Касінерава спрабуюць патрапіць прадстаўнікі сілавых структураў. Пра мэту пільнай увагі да яго яны не кажуць.

Учора, 6 красавіка каля 20:00 дадому да Вячаслава Касінерава прыехаў чалавек у цывільнай вопратцы, які прадставіўся маці актывіста намеснікам аддзела Маскоўскага РУУСа Астаховічам Сяргеем Аляксандравічам. Ён цікавіўся месцазнаходжаннем Вячаслава, а таксама запытваў, дзе ён быў ў мінулы чацвер. Зранку ягоны візіт паўтарыўся, але ніякіх тлумачэнняў супрацоўнік міліцыі не даў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?