7 красавіка адбылося развітанне са знаным літаратуразнаўцам, сябрам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Уладзімірам Міхайлавічам Казберуком, які пайшоў з жыцця 4 красавіка ва ўзросце 93 гадоў.

На вул. Альшэўскага, 12 адбыліся памінальная служба і грамадзянская паніхіда. Ушанаваць памяць спадара Уладзіміра прыйшлі яго родныя і блізкія, сыны Аляксандр і Дзмітрый і іх сем'і, а таксама сябры і калегі навукоўца Арсень Сяргеевіч Ліс, Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук.

З кветкамі і памятным вянком наведалі жалобнае мерапрыемства першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і памочнік старшыні СБП Усевалад Сцебурака.

Пахавалі Уладзіміра Міхайлавіча на Паўночных могілках у Мінску. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?