Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия Сегодня» адкрыла 7 красавіка ў Мінску мультымедыйны прэс-цэнтр пад брэндам свайго даччынага праекта Sputnik. Прэс-цэнтр размясціўся ў Доме Масквы на вуліцы Камуністычнай.

У цырымоніі ўзялі ўдзел генеральны дырэктар МІА «Россия Сегодня» Дзмітрый Кісялёў, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Кісялёў пракаментаваў баявыя дзеянні ва Украіне: «Там працуюць добраахвотнікі з розных краін свету, мы іх паказвалі. Там, напрыклад, ваяваў мой пляменнік. Ён жыве ў Германіі, у яго нямецкі пашпарт. Ён з нямецкім пашпартам паехаў ваяваць туды. У Горлаўцы або дзесьці, ён мне паказваў фатаграфіі. Я даведаўся пра гэта, калі ён вярнуўся адтуль. Ваяваў з верасня па снежань. Нават быў намеснікам камандзіра ўзвода. Я кажу: «А чаго ты туды паехаў, Сярожа?» Ён — Сярожа Кісялёў, сын майго старэйшага брата. Я кажу: «Чаго ты паехаў?» Ён адказвае: «Я рускі, я і паехаў».

Глядзіце таксама: Дзмітрый Кісялёў не адчувае віны за тое, што адбылося на Данбасе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?