Асобнік першага зборніка п'ес Уільяма Шэкспіра (Першае Фоліа), выдадзенага ў 1623 годзе, знойдзены спецыялістамі Оксфардскага універсітэта на шатландскім востраве Б'ют.

РА

РА

Зборнік быў выдадзены праз сем гадоў пасля смерці Шэкспіра ў 1616 годзе. У ім сабраныя 36 п'ес, 18 з якіх да гэтага не былі апублікаваныя.

У прыватнасці, у кнізе прадстаўленая першая друкаваная версія п'ес «Макбет», «Дванаццатая ноч», «Юлій Цэзар», «Як вам гэта спадабаецца» і «Бура».

На першай старонцы выдання таксама змешчаны знакаміты партрэт драматурга працы вядомага ангельскага гравёра Марціна Друшаўта.

Наклад Першага Фоліа, імаверна, не перавышаў тысячы асобнікаў. Да нашых дзён захавалася каля 230 кніг гэтага выдання, прычым 79 з іх захоўваюцца ў Шэкспіраўскай бібліятэцы Фолджэра.

Зборнік знайшлі напярэдадні 400-годдзя з дня смерці драматурга, якое будзе адзначацца 23 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0