У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі — штатаў Нью‑Ёрк, Нью‑Джэрсі, Мэйн ды інш.
На пікеце выступіў старшыня КПХ‑БНФ Зянон Пазьняк, які распавёў пра трагедыб 1986 г. і яе наступствы, нагадаў пра сытуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.
Сябры Беларускага моладзевага руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.