Трэці штогадовы фестываль шпакоўняў адбудзецца сёння ў Мінскім заапарку.

Фото minskzoo.by

Фото minskzoo.by

Кожнай сям'і, якая змайстравала шпакоўню і прынясе яе сёння на свята ў заапарк, арганізатары мерапрыемства падораць займальную квэст-гульню па заапарку для дзяцей.

«Фестываль — гэта не конкурс шпакоўняў. Мы не будзем выбіраць самы прыгожы або самы яркі. Наадварот, мы збіраем ўтульныя і непрыкметныя домікі, у якіх будзе зручна шпакам. Таму трэба прыносіць простыя, мінімальна ўпрыгожаныя шпакоўні і дуплянкі», — адзначылі арганізатары.

За шпакоўню ўдзельнікам падораць адзін бясплатны ўваходны квіток у заапарк.

Усе шпакоўні будуць развешаныя на дрэвах на незасвоенай тэрыторыі, якая размешчана за заапаркам, далей па вуліцы Убарэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?