Спорт44

«І хакеісты, і заўзятары злавілі кураж»: беларускія хакеісты разграмілі французаў у Гродне — 8:1 ФОТЫ

Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі разграмілі каманду Францыі ў другім матчы Еўравыкліку — 8:1 (1:1, 2:0, 5:0).

У нашай дружыны хет-трык аформіў Андрэй Сцяпанаў, па разу адзначыліся Дзмітрый Знахаранка, Артур Гаўрус, Шарль Лінгле, Дзмітрый Амбражэйчык і Сяргей Дрозд. У французаў — Нікаля Рытц.

Форвард зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў аформіў хет-трык у вароты французаў.

«Проста працуем, ідзем да выніку, бо ўчорашні лік і гульня нас не задаволілі. Таму выйшлі матываванымі. Шрыра дзякуем заўзятарам з Гродна і тым, хто прыехаў нас падтрымаць з іншых гарадоў. Прыемна, калі гуляеш дома і цябе падтрымліваюць. Вядома, сёння гульня была больш жывая, шмат галоў, і хакеісты, і заўзятары злавілі кураж», — распавёў Андрэй Сцяпанаў у інтэрв'ю belarushockey.com.

У першай сустрэчы беларускія хакеісты перамаглі французаў толькі ў серыі пасляматчавых булітаў — 2:1. У абодвух гродзенскіх паядынках у складзе зборнай Беларусі не было асноўных гульцоў, у прыватнасці, Аляксея Калюжнага і Сяргея Касціцына. 

«Выходзіць, моладзь настолькі больш баяздольная?»— спыталі Дэйва Льюіса. «Ні ў якім разе. Гэта проста асобна ўзятая гульня. У мяне нават няма вычарпальнага адказу на пытанне, чаму мы закінулі настолькі больш», — цытуе «Прэсбол» галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Наступныя паядынкі каманда Дэйва Льюіса правядзе 15 і 16 красавіка ў гасцях у зборнай Латвіі, 22 і 23 красавіка прыме ў Маладзечне і Мінску хакеістаў Швейцарыі, 29 і 30 красавіка сустрэнецца на выездзе з Германіяй.

Каментары4

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі4

У трох раёнах Мінска знікла вада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →