Суд даў санкцыю на арышт 59-гадовага Сяргея Царова, які стрэліў у галаву грамадзяніну Таджыкістана ў маскоўскім метро, паведамляе Бі-бі-сі.

Цароў узяты пад варту да 9 чэрвеня. Крымінальная справа распачата па артыкуле «замах на забойства».

Інцыдэнт адбыўся 8 красавіка на станцыі метро «Прафсаюзная». Паводле афіцыйных паведамленняў, мужчына пасварыўся з грамадзянінам Таджыкістана Сулаймонам Саідавым у вагоне метро, дастаў траўматычны пісталет «Аса» і два разы стрэліў Саідаву ў галаву.

Па словах відавочцаў, Цароў зрабіў некалькі нецэнзурных заўваг двум грамадзянам Таджыкістана, якія ехалі разам з ім у адным вагоне метро, а пасля нават пачаў выганяць іх з вагона, маўляў, такім тут не месца, перадае islamnews.ru. Першым ён стаў абражаць пляменніка Саідава — Мухамаджона Хакімава. Дзядзька спрабаваў заступіцца за пляменніка і супакоіць Царова. Аднак той ў адказ выцягнуў зброю і двойчы стрэліў Сулаймону ў галаву. Стрэлы былі зробленыя прыцэльна — адна куля трапіла ў яблык вока і засталася ў ім.

Сулаймон Саідаў

Сулаймон Саідаў

Ён выпусціў пісталет, па ім і вызначылі падазраванага. Яго затрымалі позна ўвечары ў пятніцу.

У суботу пасольства Таджыкістана ў Маскве заявіла, што сочыць за расследаваннем справы і мае намер патрабаваць аб'ектыўнага расследавання.

Саідаў знаходзіцца ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?